Раённы конкурс «Гавары са мной па-беларуску»

[slideshow_deploy id=’6609′]

З мэтай фарміравання ў вучняў камунікатыўных уменняў і навыкаў, павышэння культурнага ўзроўню гаварэння 2 лістапада на базе сярэдняй школы № 5 г. Жлобіна адбыўся раённы конкурс сярод вучняў  9-11 класаў  «Гавары са мной па-беларуску». Конкурс складаўся з трох тураў, у кожным з якіх вучні паказалі свае  ўменні і навыкі публічнага выступлення на беларускай мове па адной з прапанаваных тэм. Па выніках  пераможцамі сталі Уласенка Аляксандра, вучаніца  9 класа сярэдняй школы № 13, Палуйка Дар’я, вучаніца 9 класа сярэдняй школы № 6, Казлова Мая,  вучаніца 11 класа Стрэшынскай сярэдняй  школы  (I месца), Савасцянок  Настасся, вучаніца 9 класа гімназіі № 1, Максіменка Вольга, вучаніца 10 класа сярэдняй школы № 11, Саўчук Вікторыя, вучаніца 11 класа сярэдняй школы № 9 (II месца), Драчан Ніна, вучаніца 9 класа Стараруднянскага дзіцячага саду-сярэдняй школы, Худавец Вераніка,  вучаніца  9 класа сярэдняй школы  № 2, Вараб’ёва Марыя, вучаніца  9 класа сярэдняй школы № 10, Кулічкоў Арцём, вучань 10 класа Антонаўскага дзіцячага саду-сярэдняй школы, Паўлаў Дзяніс, вучань сярэдняй школы № 12, Антропаў Мікіта, вучань 11 класа сярэдняй школы № 7 (III месца).             Віншуем пераможцаў!