Адрес:247210, Гомельская область, г.Жлобин, ул.Шоссейная,141
Тел/факс: (02334) 2 35 72(приемная)
Электронная почта: otdel@zhlobinedu.by

В филиале № 312 ОАО «АСБ Беларусбанк» г.Жлобина (МФО 151501673) открыт благотворительный счет BY41AKBB36424180016433200000BYN

Язык сайта

Ноя 082021
 

Спелыя каласы пшаніцы для земляроба здаўна былі сімвалам жыцця. Наліваючыся сілай, дзякуючы зямлі, сонцу і цяжкай працы селяніна, яны гарантавалі яму і яго сям’і, што ён перажыве надыходзячыя халады. А таму свята збору ўраджаю беларусы адзначалі з асаблівым размахам.

У дзяржаўнай установе адукацыі  “Дашкольны цэнтр  развіцця дзіцяці № 1 г.Жлобіна” свята “Дажынкі” стала традыцыйным мерапрыемствам, якое праходзіць штогод з дзецьмі старшых груп у апошні месяц восені.

У змест свята педагогі ўстановы шырока ўключаюць фальклорныя творы, якія выкарыстоўваюцца ў традыцыйным абрадзе святкавання “Дажынак”, народныя беларускія гульні, імітацыю ўдзельнікамі свята абрадавых дзеянняў, выкананне традыцыйнах беларускіх танцаў, песень.

І ў гэтым годзе мерапрыемства атрымалася вясёлым і пазнавальным. Музычны кіраўнік, Павукова Марына Аляксандраўна, распрацавала сцэнарый, падрыхтавала з выхаванцамі нумары да свята. Ёй дапамагалі выхавацелі груп, якія распавядалі дзецям пра свята, дапамагалі выхаванцам у развучванні вершаў, выразным выканні роляў, самі прымалі актыўны ўдзел у свяце.

Гучала беларуская мова, славіўся новы ўраджай і праца людзей у вершах, прымаўках, прыказках, песнях.

Кожны выхаванец актыўна ўдзельнічаў у свяце з улікам схільнасцей і патэнцыялу. На працягу мерапрыемства дзеці дэманстравалі свае творчыя здольнасці ў разнастайных музычных нумарых; праяўлялі спрыт, здагадліваць у народных гульнях; практываліся ў зносінах на беларускай мове ў інсцэніроўках абрадаў.

Выхаванцы пашырылі ўяўленні  аб народных звычаях: абрадзе святкавання «Дажынак», асаблівасцях яго правядзення беларусамі, што ў сваю чаргу спрыяла развіццю артыстычных, музычных здольнасцей дзяцей, вызвала станоўчую эмацыйную спагадлівасць дзяцей пры ўспрыманні музычных фальклорных твораў, павагу да народных звычаяў, працы хлебаробаў, беражлівыя адносіны да хлебу.

Падзякай, падарункам і прыемным сюрпрызам для дзецяй стаў сапраўдны каравай з мукі новага ўраджаю. Пасля эмоцый, атрыманых у час свята, ён быў асабліва смачным і духмяным.

Намеснік загадчыка па аснаўной дзейнасці

А.Л. Некрашэвіч

 Posted by at 12:27 пп

Sorry, the comment form is closed at this time.