«Падобны на шэпт збажыны i плёскат азёрны імёны, якія паэтам сваім Беларусь даравала…»
29 красавіка 2017 года сярэдняя школа № 5 г. Жлобіна гасцінна сустракала вучняỹ Жлобінскага раёна на рэспубліканскім конкурсе «Жывая класіка».
Дэвіз Конкурсу: «Чытаем шмат, чытаем разам, ствараем сябе і краіну!»
Конкурс праводзіцца з мэтай развіцця і выхавання высокіх маральных каштоỹнасцей і ідэалаỹ беларускага грамадства, прыцягнення ỹвагі грамадкасці да праблематыкі чытання.
У Конкурсе прынялі ỹдзел 70 вучняỹ з усіх устаноỹ адукацыі Жлобінскага раёна.
Мы ўпэўнены, што нашы юныя чытальнікі захаваюць у сваім сэрцы тыя пранікнёныя радкі, які будуць чытаць. Яны будуць жыць з вобразамі герояў, створаных нашымі класікамі. У гэтым і ёсць сіла жывога мастацкага слова.
І як добра, што шэрагі аматараў прыгожага слова значна пашыраюцца.
Значыць, жыве наша вялікая жывая класіка.