Адрес:247210, Гомельская область, г.Жлобин, ул.Шоссейная,141
Тел/факс: (02334) 2 35 72(приемная)
Электронная почта: otdel@zhlobinedu.by

В филиале № 312 ОАО «АСБ Беларусбанк» г.Жлобина (МФО 151501673) открыт благотворительный счет BY41AKBB36424180016433200000BYN

Ноя 192019
 
 19.11.2019  Объявления

Мова — гэта вялікі народны скарб.
Яе нельга не паважаць,
як нельга не паважаць родны народ. 

                                                       (І.Мележ)

Сёння ў свеце існуе шмат цудоўных моў, але ў гэтым моўным суквецці па душы менавіта наша родная мова. Штогод сярэдняя школа №5 г. Жлобіна ўрачыста прымае яе аматараў і знаўцаў. Традыцыйна пятага лістапада тут адбыўся раённы конкурс рытарычнага майстэрства “Гавары па-беларуску”. Вучні IX-XI класаў падзяліліся сваім вопытам публічнага выступлення, паказалі добрыя веды гісторыі і культуры Беларусі. Гучала прыгожае беларускае слова! Уладальнікамі дыпломаў III ступені сталі Андрэева Карына (сярэдняя школа № 10), Маліноўская Настасся (сярэдняя школа №9), Захарына Дар’я (Салонская сярэдняя школа), Бруевіч Дар’я (Стараруднянскі дзіцячы сад-сярэдняя школа). Дыпломы II ступені атрымалі Пракопава Настасся ( Шчадрынская сярэдняя школа), Рудзенка Лізавета (гімназія №1), Худавец Вераніка (сярэдняя школа №2), Зайцава Ганна (сярэдняя школа №10). А Пабалавец Ганна (сярэдняя школа №13 імя В.В.Гузава), Рахімава Ганна (гімназія №1) і Бакурына Ганна (сярэдняя школа №12) заваявалі дыпломы I ступені. Не саромся, беларус, гаманіць па-свойму — на роднай мове бацькоў і дзядоў сваіх (З.Бядуля).

                                                         Жлобінскі раённы вучэбна-метадычны кабінет

Sorry, the comment form is closed at this time.