Адрес:247210, Гомельская область, г.Жлобин, ул.Шоссейная,141
Тел/факс: (02334) 2 35 72(приемная)
Электронная почта: otdel@zhlobinedu.by

В филиале № 312 ОАО «АСБ Беларусбанк» г.Жлобина (МФО 151501673) открыт благотворительный счет BY41AKBB36424180016433200000BYN

Мар 152019
 
 15.03.2019  Объявления

Працу з дзецьмі дашкольнага ўзросту па папулярызацыі беларускай мовы ў дзяржаўнай установе адукацыі «Яслі-сад №43 г. Жлобіна» пачалі з 2018/2019 навучальнага году. З гэтай мэтай, з улiкам пажаданняў законных прадстаўнікоў, была сфарміравана група з дзецьмі сярэдняга дашкольнага ўзросту на беларускай мове навучання. Арганізацыю працы беларускамоўнай групы ажыццяўляюць выхавальнікі вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі Міхайлоўская Святлана Станіславаўна і Руткоўская Надзея Генадзьеўна. Пачыналі сваю працу педагогі з арганізацыі прадметнага развіццёвага асяроддзя. У групавом пакоі аформілі куток беларускай культуры, у якім размяшчаецца літаратура беларускіх аўтараў, нацыянальная сімволіка, лялькі з саломкі, гліняныя свістулькі і іншыя вырабы рознага матэрыялу.            У працэсе азнаямлення дзяцей з беларускай мовай выхавальнікі вялі працу над вымаўленнем спецыфічных гукаў беларускай мовы. Разнастайнасць форм работы дапамагала дзецям усвядоміць сваю прыналежнасць да беларускай нацыі, прачуць непаўторны каларыт нашай культуры, меладычнасць гучання роднай мовы. Асноўнымі формамі работы ў гэтым напрамку з’яўляюцца: гульні-заняткі, арганізацыя каляндарных народных святаў і забаў у пераемнасці з вузкімі спецыялістамі. У нерэгламентыраванай дзейнасці выхаванцы знаёмяцца з творамі беларускіх пісьменнікаў, паэтаў, чытаюць казкі. Для развіцця гутарковай мовы выхаванцаў выкарыстоўваюцца малыя формы беларускага фальклору (калыханкі, загадкі, лічылкі, прыказкі, прымаўкі, пацешкі і інш.).            У дадзенай працы важную ролю маюць бацькі, якія становяцца актыўнымі памочнікамі ў авалоданні выхаванцамі беларускай мовай. Таму  на базе ўстановы адукацыі прайшоў круглы стол сумесна з законнымі прадстаўнікамі на тэму «Мая малая Айчына». У рамках такога мерапрыемства, у нязмушанай форме, педагогі паказалі бацькам, як можна лёгка вучыць маленькіх выхаванцаў роднай мове.Правільнасць абранага накірунку і выкарыстання вышэй згаданых форм, прыёмаў работы пацвярджаецца таксама і тым, што дзеці не толькі разумеюць беларускую мову, але і карыстаюцца ёй падчас гульняў. У іх павысілася цікавасць да беларускай творчасці, гісторыі і традыцый нашага народа.

Sorry, the comment form is closed at this time.