Адрес:247210, Гомельская область, г.Жлобин, ул.Шоссейная,141
Тел/факс: (02334) 2 35 72(приемная)
Электронная почта: otdel@zhlobinedu.by

В филиале № 312 ОАО «АСБ Беларусбанк» г.Жлобина (МФО 151501673) открыт благотворительный счет BY41AKBB36424180016433200000BYN

Авг 302019
 
 30.08.2019  Объявления

Вучыць, аб’ядноўваць, развіваць, захапляць і натхняць… усе гэтыя мэты як нельга лепш характарызуюць яе – любімую школу, у сценах якой калісьці займаліся і мы. Здаецца, што нават атмасфера ў кожнай навучальнай установе нейкая асаблівая, са сваімі перамогамі і дасягненнямі. Узяць, напрыклад, гімназію № 1. Па выніках ЦТ 2019 года (сярэдні вынік 72,82 бала) яна ўвайшла ў тройку лепшых гімназій вобласці. Менавіта сюды, напярэдадні Дня ведаў, мы і вырашылі зазірнуць. І не пралічыліся, бо не проста прайшліся па абноўленых кабінетах, а яшчэ і пазнаёміліся з героямі сённяшняй публікацыі. Будучыя пяцікласнікі Вячаслаў Гаспадароў і яго аднакласніца Анастасія Аніскаўцова якраз прыйшлі ў школу за падручнікамі, якіх у гэтым годзе стала больш. Наогул, змен ў дзяцей наперадзе – нямала. Гэта і новыя настаўнікі, і знаёмства з класным кіраўніком Наталляй Сталяровай (на здымку злева), і… зрэшты, чаго гадаць, яны самі пра ўсё раскажуць…

– Нашаму сяброўству з Насцяй вось ужо цэлы год, – з гонарам заяўляе Слава і падморгвае ўсмешлівай дзяўчынцы. – І аб’ядноўвае нас не толькі агульны клас, а яшчэ і прафесіі бацькоў і дзядулей: усе чацвёра – вадзіцелі, і імёны па бацьку ў нас аднолькавыя – Юр’евічы мы, і матулі, фларыст Ганна і бухгалтар Юлія, любяць ва ўсім парадак. Ды і летуценнасці ў нас абодвух – шмат! Я вось на вольным часе майструю разам з настаўнікам працы, Аляксандрам Лявонавічам, караблі з дрэва: потым мы іх у «плаванне» на конкурсы адпраўляем. А Насці вучоба вельмі добра даецца. Калі вы заўважылі, там, на першым паверсе, яе фотаздымак ўпрыгожвае Дошку гонару школы. Веру, што і сваю мару, стаць хірургам, яна таксама ажыццявіць! Вельмі парадавала, што вучні любяць рускую і беларускую мовы – менавіта такія падручнікі яны сталі разглядаць першымі. А калі мы пачалі з імі размову пра Дзень беларускага пісьменства (у гэтым годзе ён супадае з 1 верасня), школьнікі выдалі: «Вельмі цудоўна!». Аказалася, што і пра велізарны ўклад Францішка Скарыны дзеці добра ведаюць, і вядуць гутарку па-беларуску досыць лёгка. Аднойчы ў класе проста так цэлы дзень размаўлялі толькі так. У гэтым годзе традыцыю абавязкова працягнуць. Ну, а пакуль можна яшчэ паспець атрымаць асалоду ад апошніх дней цёплага лета, падрыхтаваць школьнае адзенне да ўрачыстай лінейкі, скласці партфель і… выбраць падарункі «вераснёвым» родным. Так-так, Слава ж не толькі сам нарадзіўся ў верасні. Імяніннікі першага восеньскага месяца яшчэ і яго тата, і матуля, і бабуля. Такі вось, развясёлы верасень!

Ссылка на источник: районная газета «Новы дзень»

Sorry, the comment form is closed at this time.